Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 22 за последние 30 дней.

Традыцыі - падмурак для інавацый   / Дубоўская, Вольга /

Гімназія №1 Слуцка - унікальная навучальная ўстанова са сваей гісторыяй і традыцыямі. Сярод яе выпускнікоў - выбітны заолаг, стваральнік заалагічнага музея пры Акадэміі навук БССР Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын. На базе гімназіі прайшоў семінар "Традыцыі і інавацыі - важнейшы фактар развіцця ўстаноў адукацыі".

Источник: Настаўніцкая газета,   17.10.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Матывацыйныя сустрэчы   / Дубоўская, Вольга /

Сярод гасцей акцыі "Крок да поспехаў" - намеснік старшыні СМУ НАН Беларусі, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Такальчік.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.07.2023
Рубрика: Молодежь в наукеСотрудники НАН
Павысіць градус амбіцый   / Дубоўская, Вольга /

Навіну пра падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні па забеспячэнні доступу да навуковых інфармацыйных рэсурсаў (замацавана подпісамі міністра адукацыі і старшыні Прэзідыума НАН) віталі не толькі ў сталых навуковых колах, але і ва ўніверсітэцкіх. Доступ да сур’ёзнай навуковай інфармацыі значна павысіць градус амбіцый пачынаючых навукоўцаў. А навуковыя амбіцыі зараджаюцца ў студэнцкім асяроддзі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.05.2022
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Пашыраны доступ   / Дубоўская, Вольга /

На маладзёжным форуме "Шлях у навуку", які прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністр адукацыі Андрэй Іванец і старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні па забяспячэнні доступу да навуковых інфармацыйных рэсурсаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.05.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Падрыхтаваць і выхаваць дастойную моладзь   / Дубоўская, Вольга /

З асноўным дакладам на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства адукацыі выступіў кіраўнік ведамства Андрэй Іванец. Міністр адзначыў дасягненні сістэмы адукацыі 2021 года і агучыў шляхі далейшага развіцця. Новай формай уключэння адораных навучэнцаў у інтэлектуальна-пазнавальную дзейнасць з’яўляецца функцыянаванне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Каб развіваць гэты напрамак, неабходна праяўляць вялікую зацікаўленасць ва ўмацаванні сувязей з вядучымі навукоўцамі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.03.2022
Рубрика: НАН Беларуси
45 мінут для інтэрактыву   / Дубоўская, Вольга /

Вучэбны дапаможнік "Грамадазнаўства" для 9 класаў устаноў агульнай срэдняй адукацыі выйшаў адносна нядаўна, але паспеў заваяваць папулярнасць як сярод настаўнікаў, так і сярод вучняў. Над дапаможнікам працавала 10 чалавек пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Данілава.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.05.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
"Мы нацэлены на далейшае развіццё"   / Дубоўская, Вольга /

Нацыянальнаму інстытуту адукацыі, найстарэйшай у Беларусі навукова-метадычнай установе, якая займаецца даследаваннямі праблем развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, спаўняецца 90 гадоў. У сферы навуковай дзейнасці інстытут актыўна супрацоўнічае з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Напярэдадні юбілею дырэктар інстытута адукацыі Валянціна Гінчук падводзіць вынікі дзейнасці, аналізуе дасягнутае.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.11.2019
Рубрика: Наука и обществоНАН Беларуси
Якасна новая ўстанова адукацыі для падрыхтоўкі інтэлектуальнай эліты   / Дубоўская, Вольга /

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная рэалізацыі Указа прэзідэнта "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Навучанне будзе ажыццяўляцца на аснове сеткавага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, Нацыянаьлнай акадэміі навук Беларусі, прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.04.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Медальная матэматыка   / Дубоўская, Вольга /

Каманда беларускіх школьнікаў паспяхова выступіла на 59-й Міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы, якая праходзіла з 3 па 14 ліпеня ў горадзе Клуж-Напока (Румынія). На нашым рахунку 4 бронзавыя медалі і пахвальны водзыў. Кіраўнікамі каманды былі дацэнт кафедры вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі БДУ кандыдат фізіка-матэматычных навук Ігар Іванавіч Варановіч і кандыдат фізіка-матэматычных навук навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Міхаіл Васільевіч Карпук.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.07.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Лічбавае асяроддзе для лічбавай эканомікі   / Дубоўская, Вольга /

У рамках выставы TIBO прайшла III Міжнародная навукова-парктычная канферэнцыя "Smart Learning - інавацыйный тэхналогіі ў адукацыі". У канферэнцыі прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін, прадстаўнікі вышэйшай і сярэдняй школы.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Каштоўнасць адукацыі - навучыць жыць тут і цяпер   / Дубоўская, Вольга /

У першай дэкадзе красавіка ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прайшла двухдзённая адкрытая гарадская навукова-парктычная канферэнцыя "Якасць сучаснай адукацыі: ад прафесіаналізму настаўніка - да кампетэнтнасці навучэнцаў" (з міжнародным удзелам). Удзельнікамі мерапрыемства сталі 178 чалавек з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Малдова, у тым ліку і рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі Ігар Ганчаронак.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.04.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Медыяпрадукты для развіцця лексічнага запасу   / Дубоўская, Вольга /

Сваім вопытам "Выкарыстанне медыяпрадуктаў для развіцця лексічнага запасу вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі" дзеліцца Алёна Васільеўна Кандрацюк. Заняткі парводзіліся ў тым ліку з дапамогай ранішняй перадачы (якую на Беларускім тэлебачанні вёў Андрусь Такінданг (“Наша раніца” на АНТ). Вучні з задавальненнем слухалі вядучага праграмы, які ў цікавай і даступнай форме знаёміў гледачоў з этымалогіяй прапанаваных слоў, тлумачыў іх сэнс, прыводзіў прыклады выкарыстання. Карыснымі для школьнікаў былі і каментарыі навуковых супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.04.2018
Рубрика: Наука и общество
Навука — найважнейшы фактар прагрэсу   / Дубоўская, Вольга /

Завяршыўся ІІ з’езд вучоных, які праходзіў у сталіцы на працягу двух дзён. У пленарным пасяджэнні, якое ў сераду праходзіла ў Палацы Рэспублікі, прыняў удзел прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы перад дэлегатамі і гасцямі з’езда кіраўнік дзяржавы акрэсліў асноўныя кірункі развіцця беларускай навукі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.12.2017
Рубрика: Мероприятия НАННаука и властьОрганизация науки
Фарміраванне інавацыйнай эканомікі немагчыма без апоры на сістэму адукацыі   / Дубоўская, Вольга /

Пасяджэнне секцыі “Моладзь і новыя гарызонты навукі” ІІ з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь адбылося 12 снежня на базе Ліцэя БДУ. Вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве выканаўчы дырэктар Рэспубліканскай асацыяцыі нанаіндустрыі Аляксей Труханаў засяродзіў увагу прысутных на міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве маладых вучоных НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиМероприятия НАН
Сур’ёзная навука пачынаецца ва ўніверсітэце   / Дубоўская, Вольга /

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Да віншаванняў далучыўся і намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоОрганизация науки
YES-Forum аб'яднае маладых вучоных еўразійскай прасторы   / Дубоўская, Вольга /

Еўразійскі форум маладых вучоных (YES-Forum) запланаваны на 1-4 снежня бягучага года ў Мінску. Пра гэта паведаміў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Андрэй Іванец. Пра адзін з праектаў маладых вучоных рассказаў намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН па харчаванні Аляксандр Шэпшалеў.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.08.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Профільная адукацыя: дыферэнцыяцыя зместу і падыходаў   / Дубоўская, Вольга /

Ідэю арганізацыі профільных класаў, пра якія шла гаворка на спецыяльнай калегіі Міністэрства адукацыі на мінулым тыдні, падтрымліваюць усе ўдзельнікі адукацыянага працэсу. Распрацоўкай канцэпцыі арганізацыі профільнага навучання займаюцца працоўныя групы, створаныя ў НІА, у якія ўключаны прадстаўнікі НАН Беларусі, прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэтаў, метадысты, педагогі-практыкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.04.2015
Рубрика: Наука и общество
З ідэяй агульнай супольнасці і повязі пакаленняў   / Дубоўская, Вольга /

Сёлетні снежань для Нацыянальнага інстытута адукацыі — святочны месяц. Гэтымі днямі ўсім вядомая навукова-метадычная ўстанова святкуе юбілей — 85 гадоў.З мэтай удасканалення якасці новых вучэбных выданняў інстытут арганізуе комплексную навуковую экспертызу і праводзіць вопытную праверку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Удзел у экспертызе бяруць вядомыя навукоўцы, у тым ліку спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ВАК Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   09.12.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Адораным вучням - развіццёвае асяроддзе   / Дубоўская, Вольга /

Праблема выяўлення і развіцця адоранасці быў прысвечаны рэспубліканскі семінар "Сучасныя падыходы ў рабоце з адоранымі і высокамытыванымі навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі". Падчас семінара была вызначана патрэба ў правядзенні заняткаў з адоранымі навучэнцамі з запрашэннем лепшфых прафессароў з універсатэтаў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з краін СНД і далёкага замежжа.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Тактыльныя адчуванні, або Як фізіку памацаць рукамі   / Дубоўская, Вольга /

Настаўнік фізікі сярэдняй школы № 111 Мінска Генадзь Іванавіч Вараб´ёў прадставіў сваю вынаходку – «Набор па механіцы» (з простымі механізмамі), які прымяняецца для дэманстрацый і вывучэння раздела па механіцы. Юрый Андрэевіч Курачкін, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык лабараторыі тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі НАН Беларусі, адзначыў, што гэтая работа заслугоўвае ўвагі.

Источник: Настаўніцкая газета,   14.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Стан нармальны, праблемы вырашальныя і перспектывы ёсць   / Дубоўская, Вольга /

У пачатку новага года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбыўся навукова-метадычны семінар «Фізіка ў школе: стан, праблемы, перспектывы». Цікавым стала выступленне доктара фізіка-матэматычных навук загадчыка лабараторыі тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі НАН Беларусі Юрыя Андрэевіча Курачкіна, які ўвагу прысутных засяродзіў на найбольш актуальных праблемах сучаснай фізікі.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.01.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Плоскі малюнак у 3D зацікавіў еўрапейскае журы   / Дубоўская, Вольга /

Удалым аказалася выступленне беларускай каманды на міжнароднай канферэнцыі маладых навукоўцаў па лініі Еўрасаюза (EUCYS 2012), якая ў канцы верасня прахадзіла ў Браціславе (Славакія). На рахунку нашых удзельнікаў два прызы.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.10.2012
Рубрика: НАН Беларуси